Advertisement
  1. Computer Skills
  2. Chrome OS
Computers

Як стварыць USB-назапашвальнік для аднаўлення Chromebook з дапамогай Mac

by
Difficulty:IntermediateLength:ShortLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Alex Grigorovich (you can also view the original English article)

ChromeOS - надзейная аперацыйная сістэма, якая рэгулярна атрымлівае абнаўлення ад Google. У большасці выпадкаў гэта адбываецца ў фонавым рэжыме, не адцягваючы вас ад работы на Chromebook. У адрозненне ад іншых аперацыйных сістэм ChromeOS не патрабуе пастаяннай увагі для абнаўлення.

Нягледзячы на ​​стабільнасць, па-сапраўднаму быць спакойным можна толькі ведаючы, што існуе загадзя падрыхтаваны USB-назапашвальнік для аднаўлення. На той выпадак, калі здарыцца самае страшнае.

У гэтым уроку я пакажу вам, як стварыць USB-назапашвальнік для аднаўлення ChromeOS з дапамогай Mac.

Ўтыліта для аднаўлення Google Chrome

Для стварэння USB-назапашвальніка для аднаўлення Chrome OS у Google існуе прыкладанне.

Да пачатку

Да таго як вы пачнеце, неабходна падрыхтавацца.  Вам спатрэбіцца наступнае:

  • USB назапашвальнік, аб'ёмам, ня менш за 4 ГБ
  • Кампутар Apple Mac
  • браўзэр Chrome

Як стварыць назапашвальнік для аднаўлення Chrome OS

1. Запампуйце прыкладанне для аднаўлення

Chromebook Recovery Utility
Chromebook - прыкладанне для аднаўлення

Адкрыйце браўзэр Chrome на вашым Mac, перайдзіце ў Інтэрнэт-краму Chrome і запампуйце ўтыліту для аднаўлення Chromebook.

2. Адкрыйце ўтыліту

The first screen of the Chromebook Recovery Utility
Пачатковы экран утыліты аднаўлення Chromebook

Націсніце зялёную кнопку Запусціць дадатак, у правым верхнім куце для запуску ўтыліты.

Вам спатрэбіцца чысты USB назапашвальнік аб'ёмам 4 ГБ, які будзе адфарматаваны. У якасці альтэрнатывы, калі ў Chromebook ёсць слот для SD карты, можна выкарыстоўваць яе для аднаўлення інфармацыі.

3. Зарэгіструйце ваш Chromebook

Use the destination Chromebook identifier to create the recovery media
Выкарыстоўвайце ідэнтыфікатар Chromebook для стварэння ладу аднаўлення...

Зарэгіструйце Chromebook. Вы можаце зрабіць гэта, выкарыстоўваючы серыйны нумар Chromebook або абярыце мадэль і рэжым з спісу.

У дадзеным выпадку, Chromebook, гэта любы кампутар які працуе на Chrome OS.  Гэта значыць, што настольныя кампутары Chromebox, таксама падыходзяць як і наўтбукі Chromebook.

or choose the make and model
... ці выберыце зборку і мадэль.

Для прыкладу, я стварыў вобраз аднаўлення для Chromebook Pixel з дапамогай Lenovo ThinkCentre якi працуе на Chrome OS.

4. Устаўце USB-назапашвальнік

Insert the USB drive or SD Card
Устаўце USB-назапашвальнік або SD-карту

Калі вы ўжо ўставілі USB-назапашвальнік або SD-карту, абярыце назапашвальнік з спісу. Калі вы яшчэ не ўставілі вобраз аднаўлення, зрабіце гэта прама зараз і пераканайцеся, што ён правільна ўсталяваны.

5. Саздаем вобраз аднаўлення

Confirm that youve selected the correct USB media as it will be permanently deleted
Пераканайцеся, што выбралі правільны USB-носьбіт, так як ён будзе адфарматаваны.

Двойчы праверце, што выбралі правільны USB або SD карту, так як ён будзе адфарматаваны.  Пасля таго як вы праверылі і абралі патрэбны назапашвальнік, націсніце на сінюю кнопку Create Now.

The utility will create the USB Recovery Utility on the selected media
Ўтыліта ўсталюе прыкладанне для аднаўлення на абраным носьбіце.

Дадатак пройдзе некалькі этапаў пры стварэнні ладу аднаўлення на USB-назапашвальніку або SD-карце.

Гэты працэс зойме некалькі хвілін, так што лепш пайсці і выпіць кубачак гарбаты. Не перапыняйце працэс зачыніўшы дадатак або выключыўшы кампутар.

6. Дастаньце USB-назапашвальнік

When the utility has finished eject the recovery media
Па заканчэнні, выміце носьбіт для аднаўлення

Дадатак падкажа вам калі працэс будзе завершаны. Дастаньце USB назапашвальнік або SD карту і адзначце яго.

Захоўваеце USB назапашвальнік або SD-карту ў бяспечным месцы, на выпадак, калі яна спатрэбіцца ў будучыні.

Калі варта выкарыстоўваць назапашвальнік для аднаўлення Chrome OS

Пасля таго як дыск для аднаўлення створаны, пазначце яго і захоўваеце ў бяспечным месцы.

1. Вызначэнне праблемы

Калі Chromebook паказвае паведамленне Chrome OS адсутнічае або пашкоджана. Калі ласка ўстаўце USB назапашвальнік або SD-карту для аднаўлення, не хвалюйцеся, у вас ёсць падрыхтаваны раней аднаўлення USB дыск.

2. Выключэнне

Выключыце прыладу. Падключыце назапашвальнік для аднаўлення

4. Падлучэнне USB назапашвальніка для аднаўлення ChromeOS

Устаўце USB назапашвальнік для аднаўлення Chrome OS у іншай USB порт на Chromebook.

5. Уключэнне

Ўстаўце вобраз аднаўлення, USB-назапашвальнік або SD-карту, якія вы стварылі раней і выконвайце інструкцыі на экране прылады.

Выснова

Лепш перастрахавацца, чым потым засмучацца. Хоць кампутары ўвогуле і Chromebooks у прыватнасці сёння даволі надзейныя, не трэба казаць пра тое, што часам нешта можа пайсці наперакасяк.

Выдаткаваўшы некалькі хвілін на стварэнне выявы аднаўлення вы будзеце шматкроць рады ў далейшым, калі вам раптам спатрэбіцца аднавіць пашкоджаны Chromebook.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.